Атмасфера цяпла і сяброўства
Для Полацкага ЦСМС стала добрай традыцыяй арганізоўваць яркія і запамінальныя святы і выставы, якія аб'ядноўваюць людзей і дораць ім радасць.
У гэтым годзе, у апошні месяц восені, мы вырашылі дадаць у наша паўсядзённае жыццё крыху утульнасці і цяпла. У фае нашага прадпрыемства арганізаваны ўтульны куток, дзе прайшла выстава восеньскіх фатаграфій, зробленых супрацоўнікамі.
6 лістапада Полацкі ЦСМС правёў асаблівае мерапрыемства для ветэранаў нашага прадпрыемства. У гэты дзень для іх была арганізавана творчая сустрэча і дзень адчыненых дзвярэй.
Ветэраны з задавальненнем абменьваліся ўражаннямі, успаміналі светлыя моманты са сваёй маладосці і дзяліліся гісторыямі, якія маглі б натхніць не адно пакаленне.
Напрыканцы рабочага было праведзена сумеснае чытанне любімых твораў, прысвечаных восені як ад ветэранаў, так і ад супрацоўнікаў Полацкага ЦСМС.
Сустрэча прайшла ў сяброўскай і нязмушанай абстаноўцы, дзе кожны мог пагутарыць, успомніць мінулае, абмеркаваць надзённыя праблемы і намеціць сумесныя планы на будучыню.

-
Навіна16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
Навіна15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
Навіна14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!
Полацкі ЦСМС