З Днём народнага адзінства!
Дата абраная не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Ўсталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
У рэспубліцы да Дня народнага адзінства запланавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў, а таксама ў сферы культуры, музейнай дзейнасці і медыя.
Падрыхтавана паводле інфармацыі БЕЛТА
-
22/06/202622 июня в 12:00 Беларусь почтит память погибших в Великой Отечественной войне общенациональной минутой молчания
-
22/06/202622 июня в Беларуси отмечается День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны
-
19/06/2026Стартовало онлайн-голосование по конкурсу! Выбирайте лучший проект!