Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998г. № 157.
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, асноўным законам краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. У ёй вызначаецца дзяржаўны лад, устанаўліваюцца прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюецца ўтварэнне органаў улады, замацоўваюцца правы і абавязкі грамадзян.
-
16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!