Адзінства народаў: гісторыя, якая аб'ядноўвае
13 студзеня 2024 года супрацоўнікі Полацкага ЦСМС, члены прафсаюза БЕЛПРАФМАШ і актывісткі ГА «Беларускі саюз жанчын», наведалі музей гісторыі і культуры г. Наваполацка. У рамках МАРАФОНА ЕДНАСЦІ тут праходзіць выстава "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі". Мы ўбачылі цудоўныя фатаграфіі, дакументы і музейныя экспанаты з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Гэтыя матэрыялы пагрузілі нас у гісторыі ўдзельнікаў вайны, франтавых падзей і партызанскага руху. Экспазіцыя стала сапраўднай данінай памяці іх мужнасці і гераізму.
Таксама мы наведалі выставу БЕЛТА "Паралельныя светы", дзе прадстаўлены 18 плакатаў з унікальнымі кадрамі з архіваў БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
-
16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!