Сёння адбылася гістарычная падзея!
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці на лепшую прадукцыю лепшых прадпрыемстваў краіны.
У цырымоніі прыняла ўдзел і старшыня Дзяржстандарта Алена Маргунова: «Гэта былі незабыўныя моманты. Таму што вынік быў літаральна пражыты кожным прадпрыемствам-уладальнікам. Дзеля гэтага высокага прызнання яны сабралі свой досвед, кампетэнцыі, навукова-тэхнічны патэнцыял і тэхналогіі менеджменту.
Велізарную працу правялі эксперты, бесстаронна ацэньваючы прадукцыю на розным узроўні па пяці крытэрыях. Тыя прэтэндэнты, якія не сталі лепшымі зараз, убачылі аспекты для ўдасканалення і працягу шляху на самую высокую вяршыню беларускай якасці. На гэта матывуе і аб'яўленая пяцігодка якасці.
Шчыра віншую ўсіх уладальнікаў Дзяржаўнага знака якасці і жадаю не спыняцца ў гэтай высакароднай працы, таму што яе вынік - гэта дабрабыт эканомікі, імідж краіны і, вядома, высокі давер спажыўцоў!»
-
16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!