Веды - сіла: як абараніць сябе і блізкіх
11 февраля 2025
Сёння ў РУП "Полацкі ЦСМС" прайшла лекцыя, якую правёў першы намеснік начальніка Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Н.Э. Янцэвіч.
Тэмай сустрэчы стала “Бяспека жыццядзейнасці насельніцтва. Прафілактыка гібелі людзей на пажарах і вадаёмах».
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама прадстаўлена статыстыка па НС у Наваполацку за 2024 год. Супрацоўнікі нашага цэнтра ўзгадалі, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, даведаліся пра мабільны дадатак «Дапамога побач» ад МНС і важнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Бяспека - гэта задача кожнага з нас!
Іншыя навіны
-
17/04/2025Госстандарт утвердил Программу стратегического развития технического регулирования Республики Беларусь до 2030 года
-
16/04/2025Па 16 красавіка праводзіцца анлайн-апытанне ў рамках сацыялагічнага даследавання аб прыярытэтах будучай пяцігодкі. Далучайцеся!
-
15/04/2025"80 мірных гадоў. 80 сімвалаў Беларусі"