Васілёк - сімвал адзінства: майстар клас ад БСЖ!
Напярэдадні свята - Дня народнага адзінства, члены БСЖ Полацкага ЦСМС у дружнай кампаніі згуртаваліся за адным сталом у стварэнні брошкі "Васілёк - сімвал БСЖ". На пачатку сустрэчы старшыня актыву БСЖ Полацкага цэнтра правяла невялікі экскурс у гісторыю ўзнікнення свята, расказала пра яго значнасць для ўсіх беларусаў.
Майстар-клас аб'ядноўвае людзей, займаючыся творчасцю, прадстаўніцы прыгожага полу не толькі атрымліваюць новыя веды, але і абмяркоўваюць цікавыя тэмы, дзеляцца вопытам, будуюць планы на будучыню. Творчасць дапамагае адцягнуцца ад будзённых клопатаў, праявіць сваю фантазію, стварыць нешта ўнікальнае і непаўторнае. Здавалася б, матэрыял ва ўсіх аднолькавы, а брошкі ва ўсіх атрымаліся рознымі, але вызначана-прыгожымі!
Давайце разам адзначаць адзінства і творчасць!


-
Навіна11/06/2026Госстандарт формирует план государственной стандартизации Беларуси на 2027 г.
-
Навіна09/06/2026Президиум Совета Министров утвердил решение Комиссии по присуждению Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества 2025 года
-
Навіна09/06/20269 июня отмечается Всемирный день аккредитации
Полацкі філіял РУП "Віцебскі ЦСМС"