Анлайн-заяўка
12:58:41
   
Час працы:
Пан-Пт 8.00-12.00, 12.30-16.30
211440, г. Наваполацк праезд Завадскі, 32

Умацаванне партнёрства ў будаўнічай галіне

16 студзеня 2025 года спецыялісты аддзела сертыфікацыі РУП "Полацкі ЦСМС" наведалі акрэдытаваную лабараторыю ААТ "Трэст №16, г.Наваполацк" і вытворчыя цэхі філіяла ААТ "Трэст №16, г.Наваполацк" Завода ККД.

На сустрэчы з намеснікам дырэктара-галоўным інжынерам Завода ККД Аляксеем Валодчанкам абмеркавалі:

  •  Узаемадзеянне паміж прадпрыемствамі;
  •  Укараненне сучасных энергазберагальных тэхналогій;
  •  Інструменты ашчаднай вытворчасці.

ААТ "Трэст №16, г.Наваполацк" забяспечвае поўны цыкл будаўніцтва шматкватэрных дамоў і мае магутную вытворчую базу. Філіял ААТ «Трэст №16, г.Наваполацк» Завод ККДз — вядучы вытворца бетонных і жалезабетонных вырабаў у нашым рэгіёне!