Анлайн-заяўка
14:32:48
   
Час працы:
Пан-Пт 8.00-12.00, 12.30-16.30
211440, г. Наваполацк праезд Завадскі, 32

Віншуем з Сусветным днём метралогіі!

Сёння ў Полацкім ЦСМС на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Сусветнаму дню метралогіі, адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў ганаровымі граматамі і падзякамі.

За добрасумленную працу і высокія дасягненні ў рабоце па забеспячэнні адзінства вымярэнняў узнагароджаны супрацоўнікі прадпрыемства: Маскалькоў С.А., Афонін В.А., Шарыпа А.П., Дарашкевіч А.П., Цімошчанка С.Д.

Паважаныя калегі-метролагі!
У Сусветны дзень метралогіі прыміце шчырыя віншаванні са святам! Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у працы, а таксама шчасця і дабрабыту ва ўсім!