Святочны мітынг "Мы разам!" каля мемарыяльнага комплексу "Першая палатка" сабраў прадстаўнікоў працоўных калектываў нашага горада і прафсаюзных арганізацый, якія стаяць на абароне правоў працоўных. Супрацоўнікі Полацкага ЦСМС таксама далучыліся да гэтай падзеі.
У завяршэнне прысутныя аддалі даніну памяці першабудаўнікам горада, усклаўшы кветкі да мемарыяла.
1 Мая – гэта не толькі свята працы і адпачынку, але і магчымасць задумацца аб важнасці працы, аб яе ролі ў нашым жыцці і аб неабходнасці барацьбы за лепшую будучыню для ўсіх. У гэты дзень мы можам разам адзначыць свае дасягненні і перамогі, але таксама засяродзіцца на важных задачах і выкліках, якія стаяць перад намі ў сучасным свеце.