31 августа 2021

1 верасня ў Беларусі стартуе акцыя "Адзіны дзень бяспекі»

У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. У рамках «Адзінага дня бяспекі» пройдуць дні адчыненых дзвярэй, выставы, прафілактычныя акцыі, гутаркі ў працоўных калектывах і іншыя мерапрыемствы.