10 ЛІСТАПАДА 2022 года – УСЁМІРНЫ ДЗЕНЬ ЯКАСЦІ
Другі чацвер лістапада на працягу ўжо больш за 30 гадоў праходзіць як Сусветны дзень якасці.
У 2022 г. ён адзначаецца 10 лістапада.
Беларусь, якая з моманту свайго самастойнага развіцця вызначыла якасць адным з найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, з'яўляецца актыўнай удзельніцай гэтай агульнасусветнай кампаніі.
У нашай краіне сёлета дадзенае свята адзначаецца пад дэвізам «Беларуская якасць заслуга ўсіх і кожнага!».
Трэба асабліва адзначыць, што ў Беларусі традыцыі якасці маюць фундаментальную аснову і дзяржаўную падтрымку. Якасць у нашай краіне разглядаецца ў кантэксце поспеху і дабрабыту не толькі канкрэтнай арганізацыі, але і эканомікі ў цэлым.
Работы, якія праводзяцца ў рэспубліцы, забяспечваюць умовы для высокай якасці маркі "Зроблена ў Беларусі", даверу і прызнання айчынных тавараў і паслуг на ўнутраным і экспартных рынках!
У рамках Еўрапейскага тыдня якасці і Сусветнага дня якасці Полацкі ЦСМС выказвае ўдзячнасць спецыялістам усіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія стаяць на варце выканання патрабаванняў стандартаў, абараняючы інтарэсы спажыўцоў, дамагаючыся таго, каб якасць прадукцыі была высокай і надзейнай, а наша жыццё — бяспечным!
Фота носіць ілюстрацыйны характар
-
Навіна16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
Навіна15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
Навіна14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!
Полацкі ЦСМС