12 кастрычніка ў Полацкім ЦСМС прайшоў Адзіны дзень праверкі прыбораў артэрыяльнага ціску
12 кастрычніка ў Полацкім ЦСМС прайшоў Адзіны дзень праверкі прыбораў артэрыяльнага ціску, падчас якога праводзілася ацэнка працаздольнасці індывідуальных танометраў.
Праверка працаздольнасці вымяральнікаў артэрыяльнага ціску ажыццяўлялася на бязвыплатнай аснове. Гэта вялікая дапамога для пенсіянераў, якім у сілу ўзросту неабходна кантраляваць артэрыяльны ціск, а пацвярджэнне дакладнасці прыбора гарантуе карэктнасць яго працы.
У акцыі прынялі ўдзел больш за 70 чалавек! На праверку было прадстаўлена 82 прыбора, у ліку якіх як аўтаматычныя так і механічныя прыборы.
Ацэнку працаздольнасці і метралагічных характарыстык бытавых танометраў праводзіў вядучы інжынер Маскалькоў Сяргей Аляксандравіч і інжынер 1 катэгорыі Ульскі Уладзімір Віктаравіч аддзела электрамагнітных і цеплатэхнічных вымярэнняў.
Пераважная большасць танометраў паказалі карэктную працу, толькі 2 аказаліся няспраўнымі.
Усім якія звярнуліся былі дадзены рэкамендацыі па выкарыстанні прыбораў вымярэння артэрыяльнага ціску. Наведвальнікі былі ўдзячныя і зацікаўлены ў чарговых мерапрыемствах такога кшталту!
Працяг будзе!!!
Для паверкі вымяральнікаў артэрыяльнага ціску любы ахвочы можа звярнуцца ў аддзел электрамагнітных і цеплатэхнічных вымярэнняў метралагічнай службы Полацкага ЦСМС:
тэлефон: 8 0214 51 98 27, 8 033 337 18 08,
E-mail: emtti@polotskcsms.by
-
Навіна17/04/2025Госстандарт утвердил Программу стратегического развития технического регулирования Республики Беларусь до 2030 года
-
Навіна16/04/2025Па 16 красавіка праводзіцца анлайн-апытанне ў рамках сацыялагічнага даследавання аб прыярытэтах будучай пяцігодкі. Далучайцеся!
-
Навіна15/04/2025"80 мірных гадоў. 80 сімвалаў Беларусі"