16 ноября 2024

14 лістапада ў РУП "Полацкі ЦСМС" прайшла акцыя па бясплатнай праверцы танометраў да Дня якасці ў Беларусі!

У акцыі прынялі ўдзел 86 чалавек, у агульнай колькасці праверана 143 індывідуальныя танометры (з іх 10 аказаліся не спраўнымі).
Інжынеры полацкага цэнтра, Уладзімір Афонін і Вольга Ханіна, праверылі спраўнасць прыбораў. У гэтым годзе мерапрыемства было прадоўжана на адзін дзень з-за вялікай колькасці жадаючых!
Полацкі цэнтр стандартызацыі таксама прапануе паслугі паверкі прыбораў за невялікую плату:

 механічны танометр - 3,58 руб.,
 электронны - 5,96 руб.