19 декабря 2022

17 снежня 2022 года прайшла штогадовая пераднавагодняя лыжня з удзелам супрацоўнікаў цэнтра і іх сем'яў.

Здаровы лад жыцця - частка карпаратыўнай культуры РУП "Полацкі ЦСМС". Актыўна бавіць час з калегамі – гэта традыцыя нашага прадпрыемства.

Штогод работнікі цэнтра і члены іх сем'яў удзельнічаюць у пераднавагодняй лыжні. Так 17 снежня 2022 года гэтае мерапрыемства адбылося ў г. Наваполацк.

Удзельнікі мерапрыемства цудоўна і з карысцю правялі час, умацавалі сваё здароўе, сагрэліся ля вогнішча.