18 снежня дырэктар Полацкага ЦСМС наведаў Абласны адукацыйны форум "Энергапогляд".
На гэтым мерапрыемстве навучэнцы ўстаноў адукацыі вобласці прадставілі свае ідэі па стварэнню энергаэфектыўнай будучыні. Калі знойдуцца спонсары і інвестары, то гарады і кватэры са штучным інтэлектам на службе ў людзей стануць рэальнасцю!
Гасцям форуму, сярод якіх быў намеснік старшыні Дзяржстандарта Віталь Крэцкі, асабліва спадабаліся маладзёжныя праекты. Віталь Крэцкі адзначыў, што ўдзел школьнікаў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі дае магчымасць убачыць, наколькі шмат таленавітых дзяцей гатовы генераваць ідэі, якія чакаюць увасаблення.
Праца па павышэнні энергаэфектыўнасці ў адукацыйных установах і ўцягнутасць настаўнікаў і вучняў выклікаюць упэўненасць у тым, што такія каштоўнасці, як энергазберажэнне і інавацыі, стануць ладам жыцця для маладога пакалення. Эфектыўнасць энергазберажэння напрамую ўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
На дыялогавай пляцоўцы "100 пытанняў да дарослага" з навучэнцамі размаўляў генеральны дырэктар РУП "Віцебскэнерга" Сяргей Шыдлоўскі. Ён падзяліўся сваім досведам вучобы і прафесійнага росту, падкрэсліўшы важнасць выбару мэты і ўпэўненага руху да яе. І цудоўна, калі агульнай мэтай стане энергаэфектыўнасць!
На форуме «Энергапогляд» мноства лакацый, дзе кожны можа знайсці нешта новае і цікавае. Дзякуй арганізатарам: галоўнаму ўпраўленню па адукацыі аблвыканкама, абласному ўпраўленню па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў і Віцебскаму абласному інстытуту развіцця адукацыі.