21 сентября 2023

Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Полацкім ЦСМС

21 верасня 2023 г. у рамках Адзінага дня бяспекі адбылася сустрэча працоўнага калектыву РУП «Полацкі ЦСМС» з супрацоўнікам Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях былі прачытаныя лекцыі на тэму "Бяспека на працы і ў побыце", "Збудаванні падвойнага прызначэння".

Слухачам быў даведзены парадак карыстання вогнетушыцелем, прадэманстраваны мабільны дадатак «Дапамога побач» ад МНС, расказана аб карысці АПА, статыстыцы па НС за першае паўгоддзе 2023 г. і інш. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 32 супрацоўнікі прадпрыемства.