23 кастрычніка супрацоўнікі Полацкага ЦСМС наведалі мемарыяльны комплекс «Урочышча Пяскі»
У рамках плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці, рэалізацыі канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады, 23 кастрычніка супрацоўнікі Полацкага ЦСМС наведалі мемарыяльны комплекс "Урочышча Пяскі".
Урочышча Пяскі - вялізная брацкая магіла. У ёй астанкі дзясяткаў тысяч ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, закатаваных і забітыя нацыстамі. Мемарыяльны комплекс стаў сімвалам памяці ахвяр вайны.
Мемарыял знаходзіцца на тэрыторыі былога перасыльнага лагера для ваеннапалонных "Дулаг-125", які называлі "Полацкай Галгофай". Усе яны, безназоўныя, пахаваны ў агульных магілах на гэтым полі.
На падставе вынікаў шматгадовых даследаванняў выдадзена кніга “Урочышча Пяскі – тэрыторыя смерці, 1941–1944”.
Падчас наведвання мемарыяла экскурсанты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

-
Навіна11/06/2026Госстандарт формирует план государственной стандартизации Беларуси на 2027 г.
-
Навіна09/06/2026Президиум Совета Министров утвердил решение Комиссии по присуждению Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества 2025 года
-
Навіна09/06/20269 июня отмечается Всемирный день аккредитации
Полацкі філіял РУП "Віцебскі ЦСМС"