25 жніўня стартуе Рэспубліканская акцыя "Увага - дзеці!"
Прафілактычная акцыя закліканая прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
2021/08/27 пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства», прысвечаны прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года, а таксама павышэння ўзроўню адказнасці кіроўцаў.
Падчас мерапрыемстваў плануецца правядзенне рэйдаў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху, у прыватнасці - кантролю за выкананнем правілаў праезду пешаходных пераходаў, хуткасных рэжымаў руху, а таксама перавозкі пасажыраў-дзяцей у легкавых аўтамабілях.
Нагадваем, што ў перыяд правядзення Мiнiстэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, прадугледжваецца рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.
-
Навіна16/04/2026Полацкі ЦСМС далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Лес! Дабро! Парадак!»
-
Навіна15/04/2026Как на предприятии обеспечить качество: Госстандарт инициирует разработку уникального государственного стандарта
-
Навіна14/04/2026XII республиканский конкурс «Лидер энергоэффективности Республики Беларусь – 2026» уже ждет ваши заявки на участие!
Полацкі ЦСМС