28 августа 2024

Разам да якасці: праведзена дзелавая сустрэча Полацкага ЦСМС на ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў"

27 жніўня 2024 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, спецыялісты аддзела сертыфікацыі Полацкага ЦСМС правялі працоўную сустрэчу на ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».

ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» - адно з вядучых прадпрыемстваў мукамольнай і камбікормавай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Асноўныя віды выпускаемай прадукцыі:

«Сёння шмат чаго мяняецца ў падыходах да стварэння ўнутранай і знешняй стратэгіі вытворчасці, але застаецца галоўным прынцып захавання спажыўца, жаданне задаволіць яго запыты па якасці і асартыменце выпускаемай прадукцыі», - у беседзе падчаркнула генеральны дырэктар Алена Гаркуша.
На сустрэчы былі разгледжаны пытанні ўкаранення механізмаў эфектыўнага менеджменту ў арганізацыі, а таксама ключавыя ролі стандартызацыі для развіцця і ўдасканалення прадпрыемства.