4 лютага – калектыў Полацкага ЦСМС прыняў удзел у штогадовым спартыўным свяце «Наваполацкая лыжня – 2023», якое на працягу дзесяцігоддзяў аб'ядноўвае прыхільнікаў аднаго з самых папулярных і масавых відаў спорту.
Папулярызацыя лыжных гонак і масавае прыцягненне насельніцтва да здаровага ладу жыцця - менавіта такія мэты штогод ставяць арганізатары зімовага свята.
Добрае надвор'е, бясхмарнае яснае неба, бадзёры настрой удзельнікаў - усё гэта стварыла атмасферу спартыўнага свята!
Удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі, пазітыўныя эмоцыі і добры настрой!