Акцыя "Паверка за адзін дзень" - стала добрай традыцыяй Полацкага ЦСМС"
17 кастрычніка ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню стандартызацыі і Дню стандартызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у нашым цэнтры прайшла акцыя "Паверка за адзін дзень".
У акцыі прынялі ўдзел прадпрыемствы і арганізацыі рэгіёна розных форм уласнасці: ад індывідуальных прадпрымальнікаў да вытворчых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі.
З боку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў найбольшым попытам карысталася паслуга па паверцы прыбораў для вымярэння канцэнтрацыі пароў алкаголю ў выдыханым паветры (алкатэстаў).
Індывідуальныя прадпрымальнікі здавалі ў праверку гандлёвыя шалі. Для вытворчых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў сацыяльнай сферы праведзена паверка сродкаў вымярэнняў электрычных велічынь (трансфарматары току, лічыльнікі электрычнай энергіі, абцугі электравымяральныя і інш.).
Запрашаем да ўдзелу ў акцыях і мерапрыемствах нашага прадпрыемства, не забывайцеся падпісвацца і сачыць за нашымі навінамі!
-
Навіна25/08/2026XX республиканский конкурс «Энергомарафон» стартует в Беларуси
-
Навіна23/08/2026Завершение упрощенного порядка оценки соответствия устройств персональной мобильности в рамках реализации Указа от 4 августа 2025 г. №295
-
Навіна23/08/2026Госстандарт обращает внимание владельцев устройств персональной мобильности: 31 августа 2026 г. – финальный день проведения оценки соответствия в упрощенном порядке
Полацкі філіял РУП "Віцебскі ЦСМС"