Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху праходзіць у Беларусі
"Дапамажы сябе заўважыць!" - пад такім дэвізам 29 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Прафілактычныя мерапрыемствы закліканы прыцягнуць увагу да праблемы дарожна-транспартнага траўматызму ва ўмовах скарачальнага светлавога дня.
Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, каб нагадаць правілы бяспечных паводзін у цёмны час сутак.
Пры руху па краі праезнай часткі або ўзбочыне пешаходы абавязаны выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы. Пазначыць сябе ў цемры павінны таксама веласіпедысты і людзі на сродках персанальнай мабільнасці.
Вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў і руху па трасах паблізу ад населеных пунктаў, выконваць хуткасныя абмежаванні і правілы манеўравання.
У пятніцу і выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль на дарогах і прыме дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі ўразлівых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху. Павышаная ўвага будзе ўдзелена адпрацоўцы аварыйна небяспечных участкаў дарог Мінскай вобласці. Да рэйдавых мерапрыемстваў падключацца экіпажы спецпадраздзялення ДПС "Страла".
У ДАІ заклікаюць быць уважлівымі на дарогах, берагчы сябе і навакольных.
-
Навіна16/04/2025Па 16 красавіка праводзіцца анлайн-апытанне ў рамках сацыялагічнага даследавання аб прыярытэтах будучай пяцігодкі. Далучайцеся!
-
Навіна15/04/2025"80 мірных гадоў. 80 сімвалаў Беларусі"
-
Навіна12/04/2025«Год благоустройства: стройка – 2025. Основные требования к содержанию стройплощадок»