07 сентября 2022

"Адзіны дзень бяспекі"

З 1 па 10 верасня 2022 г. у Рэспубліцы Беларусь Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (далей - МНС) праводзіцца акцыя "Адзіны дзень бяспекі".

Задачы "Адзінага дня бяспекі" - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У рамках "Адзінага дня бяспекі" прайшла сустрэча працоўнага калектыву з прадстаўніком ДАІ г.Наваполацка. У Цэнтры арганізавана выстава малюнкаў дзяцей (унукаў) супрацоўнікаў у вобласці
бяспекі жыццядзейнасці, пройдзе мерапрыемства па адпрацоўцы дзеянняў у выпадку магчымай надзвычайнай
сітуацыі і плануецца наведванне Цэнтра бяспекі ў горадзе Наваполацк.