Канферэнцыя «Праз стандартызацыю - да ўзаемаразумення і стварэння» адбылася 12.10.2023 у г. Мінск
Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі арганізацый розных галін прамысловасці, тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.
На канферэнцыі былі разгледжаны вынікі і перспектывы развіцця стандартызацыі ў Беларусі і ЕАЭС, супрацоўніцтва ў гэтай сферы з Расійскай Федэрацыяй. Шэраг выступленняў былі прысвечаны ролі стандартаў для забеспячэння якасці прадукцыі, задавальнення запытаў эканомікі і спажыўцоў, а таксама ўкараненню навуковых распрацовак для пашырэння экспартных магчымасцей айчыннай прамысловасці.
У якасці спікераў выступілі прадстаўнікі Дзяржстандарта, БелДІСС, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Расійскага інстытута стандартызацыі, Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У рамках канферэнцыі таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Лепшы спецыяліст па стандартызацыі", мэтай якога з'яўляецца павышэнне аўтарытэту спецыялістаў па стандартызацыі і арганізацый, распаўсюджванне перадавога вопыту, выяўленне найбольш прафесійных спецыялістаў па стандартызацыі.
Ілюстрацыяй да канферэнцыі стала выстава мастацкіх работ з фондаў Музея гісторыі г. Мінска, Беларускага саюза мастакоў і Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь.
-
Навіна17/04/2025Госстандарт утвердил Программу стратегического развития технического регулирования Республики Беларусь до 2030 года
-
Навіна16/04/2025Па 16 красавіка праводзіцца анлайн-апытанне ў рамках сацыялагічнага даследавання аб прыярытэтах будучай пяцігодкі. Далучайцеся!
-
Навіна15/04/2025"80 мірных гадоў. 80 сімвалаў Беларусі"