"Метралогія і стандарты: шлях да якасці"
У рамках дня якасці 2024 года з 11 па 16 лістапада ў Полацкім ЦСМС прайшла выстава"Метралогія і стандарты: шлях да якасці".
Метралагічная служба прадпрыемства прадставіла разнастайныя сродкі вымярэнняў і карысную літаратуру аб метралогіі. Аддзел стандартызацыі падрыхтаваў розныя ТНПА, буклеты і часопісы "Метралогія" і "Стандартызацыя".
На выставе былі прадстаўлены вымяральныя прыборы для розных сфер - ад лінейна-кутніх і электрычных да медыцынскіх і цеплатэхнічных.
Таксама на стэндзе былі размешчаны фотаэкспанаты, якія паказваюць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў.
Ключавую ролю ў экспазіцыі заняў відэашэраг, які характарызуе дзейнасць Полацкага ЦСМС у рамках Года якасці 2024, прадстаўлены ў выглядзе трохмерных мадэляў (галаграм) і відэа-кантэнту, якія дэманструюцца на галаграфічным праектары-вентылятары.
-
Навіна01/07/2025Утверждено изменение № 2 к плану государственной стандартизации Республики Беларусь – 2025
-
Навіна27/06/2025План стандартизации Союзного государства в сфере детского питания включает более 90 позиций
-
Навіна27/06/2025Заседание Совета руководителей государственных (национальных) органов по стандартизации государств – членов ЕАЭС