"Тыдзень нулявога траўматызму" пройдзе ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржстандарту з 24 лютага па 2 сакавіка 2025 года
У адпаведнасці з пунктам 17 дадатку 7 да Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021 - 2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777, а таксама Галіновым планам мерапрыемстваў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі задач занятасці» на 2025 год у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржстандарту, у перыяд з 24 лютага па 2 сакавіка 2025 года праводзіцца «тыдзень нулявога траўматызму».
Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў у рамках "тыдня нулявога траўматызму" з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.