Анлайн-заяўка
23:29:42
   
Час працы:
Пан-Пт 8.00-12.00, 12.30-16.30
211440, г. Наваполацк праезд Завадскі, 32

Паважаныя калегі! З 1 красавіка 2022 года ўводзіцца ў дзеянне новы стандарт СТБ 2157-2021 «Ідэнтыфікацыя драўнянай і недраўнянай лясной прадукцыі па прыкмеце паходжання. Асноўныя патрабаванні»

Паважаныя калегі!
З 1 красавіка 2022 года ўводзіцца ў дзеянне новы стандарт СТБ 2157-2021 «Ідэнтыфікацыя драўнянай і недраўнянай лясной прадукцыі па прыкмеце паходжання. Асноўныя патрабаванні».
Стандарт устанаўлівае патрабаванні да ідэнтыфікацыі драўнянай і недраўнянай лясной прадукцыі па прыкмеце паходжання, якое адпавядае патрабаванням PEFC, якая ажыццяўляецца арганізацыяй у мэтах інфармавання спажыўца аб паходжанні драўнянай і недраўнянай лясной прадукцыі з устойліва кіраваных лясоў, а таксама аб прымяненні пры яе вырабе паўторна выкарыстоўванай сыравіны.
СТБ 2157-2021 устанаўлівае метады ідэнтыфікацыі прадукцыі, патрабаванні да кіравання працэсам ідэнтыфікацыі прадукцыі і яе ажыццяўлення, а таксама да аховы здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Стандарт можа прымяняцца для дэкларавання адпаведнасці паходжання вырабляемай арганізацыяй лясной прадукцыі, а таксама ацэнкі трэцім бокам.
У выпадку Вашай зацікаўленасці ў набыцці стандарта неабходна накіраваць заяўку ў РУП «Полацкі ЦСМС» найболей зручным для Вас спосабам:
па тэлефоне/факсе: 8 (0214) 51 98 46;
МТС/viber/telegram: 8 029 899 97 08;
па пошце на адрас: 211440 г. Наваполацк, пр-д. Завадскі, 32;
на е-mail -fond@polotskcsms.by.
Найбольш простым спосабам накіравання заяўкі на выкананне работ з'яўляецца ONLINE – заяўка праз наш афіцыйны сайт: https://polotskcsms.by/.

Дадаткова паведамляем Вам пра тое, што РУП "Полацкі ЦСМС" з'яўляецца афіцыйным пастаўшчыком інфармацыйных паслуг:
- афіцыйнае распаўсюджванне стандартаў: СТБ, ДАСТ, ТКП, СН, СП, ТР МС/ЕАЭС і інш. (цэны адзіныя па Рэспубліцы), паштовая адпраўка бясплатна!;
- актуалізацыя ТНПА (уключаючы ўнясенне паправак, змен і інш.), магчымы выезд спецыялістаў на месца аказання паслугі!;
- інфармацыйнае абанементнае абслугоўванне - мы штомесяц будзем апавяшчаць аб стане Вашых дакументаў!

Больш падрабязна пра нас:
https://polotskcsms.by/,
https://www.instagram.com/pol.csms/,

Выконваем работы якасна і ў абумоўленыя тэрміны!
Будзем рады супрацоўніцтву!

Чакаем Вашых заявак!