Праграма распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у галіне ўстанаўлення патрабаванняў да экалагічна бяспечнай упакоўкі
У Беларусі ў 2020г. была пачата рэалізацыя "Праграмы распрацоўкі дзяржаўных стандартаў на аснове міжнародных і еўрапейскіх стандартаў у галіне ўстанаўлення патрабаванняў да экалагічна бяспечнай упакоўкі і метадаў яе выпрабаванняў".
Цяпер распрацавана 26 дзяржаўных стандартаў, ідэнтычных міжнародным, з іх з 1 красавіка 2021 г. уведзена ў дзеянне 8.
18 стандартаў будуць уведзены ў маі - верасні 2022 г. У іх ліку, напрыклад, стандарты на ўпакоўку шматразовага выкарыстання для транспарціроўкі прадукцыі (грузаў).
Прыняты таксама стандарт на мяшкі або мяшкі-ўкладышы, вырабленыя з паперы, якія прымяняюцца для збору бытавых адходаў з улікам асноўных груп камунальных адходаў і іх далейшага спосабу ўтылізацыі.
Шэраг стандартаў усталёўваюць найболей важныя паказчыкі якасці і метады выпрабаванняў паўторна перапрацаваных пластмас, прызначаных для выкарыстання ў вытворчасці паўфабрыкатаў і/ці гатовай прадукцыі.
Зацверджаны стандарты, якія забяспечваюць улік экалагічных аспектаў пры ўстанаўленні патрабаванняў да ўпакоўкі, накіраваных на мінімізацыю любога неспрыяльнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Вядзецца распрацоўка яшчэ 15 стандартаў на шкляное пакаванне, папяровыя пакеты, мяшкі для смецця, завяршыць якую плануецца да верасня 2022 г.
Азнаёміцца і набыць стандарты, а таксама рэгламент на ўпакоўку можна ў аддзеле стандартызацыі РУП "Полацкі ЦСМС"❕
Заяўкі прымаем:
па тэлефоне/факсе: 8 (0214) 51 98 46;
Мтс/viber/telegram: 8 029 899 97 08;
е-mail - fond@polotskcsms.by.
Найбольш простым спосабам накіравання заяўкі на выкананне работ з'яўляецца ONLINE - заяўка праз наш афіцыйны сайт: https://polotskcsms.by/
-
Навіна22/06/202622 июня в 12:00 Беларусь почтит память погибших в Великой Отечественной войне общенациональной минутой молчания
-
Навіна22/06/202622 июня в Беларуси отмечается День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны
-
Навіна19/06/2026Стартовало онлайн-голосование по конкурсу! Выбирайте лучший проект!
Полацкі філіял РУП "Віцебскі ЦСМС"