У Полацкім ЦСМС прайшла азнаямленчая экскурсія са школьнікамі.
6 кастрычніка ў Полацкім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі адбылася азнаямленчая экскурсія, прымеркаваная да святкавання Сусветнага дня стандартызацыі. Прадпрыемства наведалі вучні 7 "Г" класа ДУА "Гімназіі № 2 г. Наваполацка".
У ходзе экскурсіі дзеці змаглі азнаёміцца з работай Полацкага цэнтра, разабрацца з тэрмінамі "метралогія" і "стандартызацыя", а таксама на практыцы прымянілі веды, атрыманыя з галіны фізікі, хіміі і біялогіі.
Пры наведванні метралагічнай службы навучэнцы ўбачылі розныя сродкі вымярэнняў (даўжыні, масы, ціску, тэмпературы і інш.), пазналі адрозненні паміж бытавымі прыборамі і сродкамі вымярэнняў, якія выкарыстоўваюцца на вытворчасцях.
У ходзе наведвання аддзела выпрабаванняў Полацкага ЦСМС дзецям паказалі, як праводзяцца даследаванні прадуктаў харчавання на якасць і бяспеку, выкарыстоўваецца лабараторнае абсталяванне і посуд для выяўлення хваробатворных бактэрый. Кожны вучань змог разгледзець мазок культуры кішачнай палачкі ў мікраскопе.
У канцы экскурсіі дзецям раздалі салодкія прэзенты, а таксама сродкі вымярэння масы (гіры) на памяць аб экскурсіі.








-
Навіна14/07/2026В Беларуси увеличивается потребление пеллет
-
Навіна13/07/2026Традиция вручения знаков качества действительно получила новое дыхание по инициативе Главы государства: в этом году обладателей высокой награды определят уже в третий раз
-
Навіна06/07/20263 июля - День Независимости Республики Беларусь!
Полацкі філіял РУП "Віцебскі ЦСМС"