18 ноября 2021

Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў

З 18 па 25 лістапада 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў».
18 лістапада пройдзе Адзіны дзень здароўя.

Акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да гэтай праблемы, прафілактыкі тытунекурэння як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.

Арганізацыі сістэмы Дзяржстандарта штогод падтрымліваюць такія акцыі! Так тэрыторыі Полацкага ЦСМС у перыяд з 18 па 25 лістапада аб'яўлены зонай, свабоднай ад курэння і ўжывання нікатыназмяшчальнай прадукцыі.