Патрабаванні да афармлення запытаў СМІ

1. Запыты на прадастаўленне афіцыйнай інфармацыі па пытаннях дзейнасці РУП "Полацкі ЦСМС" СМІ афармляе пісьмова і накіроўвае на папяровым або электронным носьбіце.

2. Запыты афармляюцца на імя дырэктара Шастакова А.М. на афіцыйным бланку рэдакцыі СМІ за подпісам галоўнага рэдактара.

У запыце ўказваюцца:

  • асноўная тэма (прадмет запыту);
  • прыкладны спіс пытанняў;
  • тэрміны атрымання інфармацыі або правядзення здымак;
  • кантактныя дадзеныя рэдакцыі і/ці журналіста;
  • кароткія звесткі аб СМІ (тэматыка і/або спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску, тэрыторыя распаўсюджвання).

3. Да разгляду прымаюцца запыты СМІ па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Полацкі ЦСМС".