Гісторыя предпрыемства
Гісторыя стандартызацыі і метралогіі ў Полацкім рэгіёне бярэ пачатак з 20-х гадоў мінулага стагоддзя, калі на нашай тэрыторыі дзейнічала аддзяленне Пецярбургскай Паверачнай Палаты мер і вагаў. Звесткі ж аб нашай арганізацыі адносяцца да пасляваеннага перыяду. З 1950-х гг. мы насілі назву - Полацкае міжраённае аб'яднанне (МРА), пасля створана Полацкая міжраённая лабараторыя дзяржнагляду (МЛГН), якая займаецца дзяржаўным наглядам за стандартамі і вымяральнай тэхнікай. Прадпрыемства складалася з 14 чалавек, аб'яднаных у 4 групы: групу дзяржнагляду за выкананнем і ўкараненнем стандартаў і якасцю прадукцыі, групу дзяржнагляду за вымяральнай тэхнікай, групу механічных і лінейна-кутніх вымярэнняў, групу электра-цеплатэхнічных і фізіка-хімічных вымярэнняў. Лабараторыя абсталёўваецца высокадакладнай вымяральнай тэхнікай, сучаснымі сродкамі вымярэнняў, што дае магчымасць паспяхова вырашаць складаныя задачы метралагічнага абслугоўвання і стандартызацыі.
Толькі ў 1988г. лабараторыя была пераўтворана ў Полацкі цэнтр стандартызацыі і метралогіі (ЦСМ). У гэтым жа годзе два аддзелы паверкі - аддзел механічных і лінейна-кутніх вымярэнняў і аддзел электра-цеплатэхнічных і фізіка-хімічных вымярэнняў - аб'яднаны ў аддзел дзяржпаверкі і метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў.
У 1991 годзе пры сектары дзяржнагляду за стандартамі і сродкамі вымярэнняў створана выпрабавальная лабараторыя харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
У кастрычніку 1992 года быў выдадзены першы пратакол выпрабаванняў.
З 1994 года цэнтр пераехаў у г.Наваполацк, праезд Завадскі, 32.
У 1997 годзе выдзелены як самастойнае падраздзяленнесектар па сертыфікацыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2000 годзе - гэта ўжо аддзел па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг і сістэм якасці.
10 верасня 2001 года Полацкі ЦСМ перайменаваны ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі" (РУП "Полацкі ЦСМС")
У 1991 годзе пры сектары дзяржнагляду за стандартамі і сродкамі вымярэнняў створана выпрабавальная лабараторыя харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
У кастрычніку 1992 года быў выдадзены першы пратакол выпрабаванняў.
У 2002 годзе выдзелены сектар інфармацыі і ЭВМ, які займаецца вядзеннем фонду ТНПА Цэнтра, забеспячэннем бесперабойнай работы камп'ютарнай тэхнікі, выкананнем работ па інфармацыйным забеспячэнні.
У снежні 2007 г. лабараторыя па выпрабаваннях харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі перайменавана ў аддзел выпрабаванняў.
У снежні 2009 г. створана метралагічная служба, якая складаецца з двух аддзелаў - аддзела электрамагнітных і цеплатэхнічных вымярэнняў і аддзела механічных і лінейна-кутніх вымярэнняў.
У 2018 годзе група інфармацыі і ЭВМ перайменавана ў аддзел стандартызацыі.
Да сучаснага этапа Полацкі ЦСМС прайшоў значны шлях станаўлення як шматпрофільнае прадпрыемства, маленькае аддзяленне ператварылася ў цэнтр са штатам больш за 80 спецыялістаў.