У 2022 годзе Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне ў рэспубліцы 1381 наймення небяспечнай прадукцыі.

У 2022 годзе Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне ў рэспубліцы 1381 наймення небяспечнай прадукцыі. Тавары не адпавядалі патрабаванням бяспекі, устаноўленым у тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза (ЕАЭС), а таксама заяўленым характарыстыкам.

"Лідэрамі" ў антырэйтынгу аказаліся электратэхнічная прадукцыя, прадукты харчавання, тавары для дзяцей і падлеткаў.

Сярод часта забароненых таксама адзначаны цацкі, тавары лёгкай прамысловасці, сродкі індывідуальнай абароны.

Дарэчы, у 2022 годзе пасля ўстаранення выяўленых неадпаведнасцей Дзяржстандартам быў дазволены ўвоз і абарачэнне ў рэспубліцы 72 найменняў прадукцыі.